Чым запомнілася «Ваша дапамога» ад Чырвонага Крыжа ў Віцебскім раёне

В центре внимания

Дабрачынная кампанія Беларускага Чырвонага Крыжа «Ваша дапамога» накіравана на мабілізацыю гуманітарнага патэнцыялу грамадства і падтрымку валанцёрскіх ініцыятыў па паляпшэнню якасці жыцця тых, хто мае патрэбу ў дапамозе.

У межах кампаніі за два месяцы Віцебскай раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа праведзена звыш дзясятка мерапрыемстваў, разнастайных па мэтаваму зместу, накіраванасці і формах правядзення з улікам патрабаванняў па недапушчэнню распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі. Старшыня арганізацыі Таццяна Верамей у якасці партнёраў у правядзенні кампаніі з удзячнасцю называе аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзел па адукацыі, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, ААТ «Вітрайбыт», філіял № 7 — паліклініку № 7 Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі.
Стартавала кампанія з мерапрыемстваў да Дня пажылых людзей. Разам з раённым саветам ветэранаў былі арганізаваны святочныя пасядзелкі з членамі ініцыятыўнай групы «Дабрабыт» аг. Ноўка. На сустрэчу за круглым сталом запрасілі супрацоўнікаў СК «Ураджай» і маладых валанцёраў аграгарадка. Размову вялі пра ўдзел у праекце «Актыўнае даўгалецце», прапаганду сярод насельніцтва здаровага ладу жыцця, абменьваліся сакрэтамі добрага настрою ва ўмовах самаізаляцыі па прычыне каронавіруснай інфекцыі. Спецыялісты далі ўдзельнікам сустрэчы майстар-клас па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, правялі спаборніцтвы па дартсу. Дабавілі пазітыву вясёлыя хвілінкі рухальнай актыўнасці. Дарэчы, валанцёры ІГ «Дабрабыт» вырабілі 150 марлевых павязак для асоб без пэўнага месца жыхарства і тых, хто вярнуўся з месц пазбаўлення волі.
З кастрычніка ў Віцебскім раёне рэалізуецца праект «Вакцынацыя супраць COVID-19 (пачатковы этап)», арганізацыя Чырвонага Крыжа садзейнічае імунізацыі пажылых грамадзян і інвалідаў праз дастаўку іх да месца вакцынацыі на базе медустаноў ці арганізоўвае прышчэпку па месцы жахарства. За перыяд акцыі вакцыніраваны 189 чалавек, з іх 162 атрымалі дзве дозы вакцыны. На аплату транспартных паслуг, забеспячэнне валанцёраў сродкамі індывідуальнай аховы, іх страхаванне было накіравана каля 2-х тысяч рублёў.
Традыцыйна з удзелам насельніцтва ў межах кампаніі «Ваша дапамога» была сабрана рэчавая дапамога ў выглядзе адзення, абутку, прадметаў гігіены, школьна-пісьмовых прыналежнасцей. Яе атрымалі на базе рэсурснага цэнтра абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа 72 чалавекі. Акрамя таго, па хадайніцтву сельскіх Саветаў і ТЦСАН адрасную рэчавую дапамогу атрымалі 16 чалавек з ліку адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў. Неабходныя рэчы перададзены для навучэнцаў з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыльна небяспечным становішчы, у дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельгасвытворчасці (аг. Акцябрская) і аграрны каледж (в. Лужасна). Дзякуючы аддзелу адукацыі рэчавая дапамога (больш за 400 адзінак) Чырвонага Крыжа знайшла сем’і, якія па розных прычынах апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі нават у самых аддаленых вёсках раёна.
Адчувальная падтрымка аказана шматдзетным сем’ям, інвалідам, сіротам — выдадзена 29 сертыфікатаў кожны вартасцю 135 рублёў на пакупку прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці; 60 кашуль нямецкай фірмы «HUGO BOSS»; тавары ад ТАА «ЭлСи Вайкики Ритейл Бел».
Па медыцынскіх паказаннях 6 чалавек атрымалі ў карыстанне сродкі рэабілітацыі.
Па хадайніцтву райарганізацыі Чырвонага Крыжа ўдзел у дабрачыннай кампаніі прынялі прадпрыемствы і ўстановы раёна і Віцебска. У прыватнасці, ААТ «Вітрайбыт» забяспечыла пасцельнай бялізнай сям’ю з Ноўкі, а прафсаюзны камітэт ААТ «Сцяг індустрыялізацыі» перадаў 70 экземпляраў мастацкай літаратуры для аддзялення дзённага знаходжання пажылых грамадзян г. п. Янавічы. Установы адукацыі раёна пералічылі на рахунак арганізацыі 1251 руб. дабрачынных ахвяраванняў.

Ніна СТАЛЯРЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.